* * *
Рассталiся двое сяброў -
двое дзiкiх гусей: мiж iмi
шырэе захмараная мяжа.
* * *
Старая сажалка.
Жабка ў ваду
скокнула: гук усплёску.
* * *
Лётае матылёк
трапятлiвы ў полi -
вось i ўвесь цень.
* * *
Цёхкаюць салаўi!
Тут - перад гэтым гаем,
там - за тою вярбiнай.
* * *
I самага доўгага дня
замала,
каб высьпевацца, жаўруку.